Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Красавік 2024 08:36

Завяршыўся першы дзень працы УНС

photo 5858092047943185414 yУ Палацы Рэспублікі стартавала галоўная палітычная падзея года - VII Усебеларускі народны сход. Форум аб'яднаў прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва і сфер дзейнасці і вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую будучыню, расставіць акцэнты і паставіць задачы для эканомікі і грамадства. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель - дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Таксама купалаўцы глядзелі трансляцыю ў карпусах універсітэта ў межах інфармацыйных гадзін.

У 2024 годзе УНС праходзіць у прынцыпова новым статусе - канстытуцыйным. З гэтага часу УНС нададзены паўнамоцтвы зацвярджаць асноўныя стратэгічныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі нашай краіны, Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. УНС валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, прапануе правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, разглядае пытанне аб легітымнасці выбараў.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні абазначыў шэраг важнейшых тэм. Падрабязней можна пачытаць у  матэрыяле БелТА.

А таксама адбылося таемнае галасаванне па выбарах Старшыні ВНС, яго намесніка і прэзідыума. Старшынёй Усебеларускага народнага сходу быў абраны Аляксандр Лукашэнка.

Праца УНС працягнецца і заўтра.

.