Дэкан факультэта фізічнай культуры Віталь храмаў прыняў удзел у галоўным турніры «Палавінка» і пераадолеў тры этапы – плаванне (1900 м), велагонку (90 км), бег (21 км).
Міжнародны «Мінскі трыятлон» – традыцыйная найбуйнейшая ў Беларусі гонка па трыятлоне для аматараў і прафесіяналаў, якая праходзіць па міжнародных стандартах Ironman. У 2023 годзе на дыстанцыі «Палавінка» змагаліся 265 спартсменаў з 8 краін.
Віншуем дэкана факультэта фізічнай культуры з прызавым месцам і жадаем новых перамог!