Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Чэрвень 2020 11:28

Развіццё Гродзенскага педагагічнага інстытута

У чытальнай зале. 1949 год.

chit zal

20 кастрычніка 1944 г. Гродзенскі настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны. Дырэктарам інстытута быў прызначаны М.В. Уласавец. У жніўні 1949 г. на пасаду дырэктара Гродзенскага педагагічнага інстытута быў зацверджаны І.М. Малюкевіч. У 1954-1955 гг. была праведзена рэарганізацыя інстытута. Адкрыўся гістарычны факультэт, прызваны забяспечыць падрыхтоўку настаўнікаў гісторыі. Вялікі ўклад у развіццё Гродзенскага педагагічнага інстытута ўнёс Д.С. Маркоўскі, які ўзначаліў яго ўвосень 1955 г.

 

 

 

 

У кабінеце астраноміі. 1956 г.

kabinet

 

 

Важнай падзеяй у гісторыі педінстытута стала арганізацыя ў 1955 г. выдання «Вучоных запісак». Усяго было выпушчана 7 зборнікаў.

У 1964 г. быў створаны біёлага-хімічны факультэт. У 1969 г. у інстытуце была арганізавана аспірантура. Першыя наборы ў яе праводзіліся па спецыяльнасцях: беларуская мова, гісторыя СССР, матэматычны аналіз, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, методыка выкладання матэматыкі.

Дзейнасць Гродзенскага педагагічнага інстытута была накіравана на падрыхтоўку настаўнікаў высокай кваліфікацыі. На вырашэнне менавіта гэтай задачы, якая разглядаецца ў кантэксце стварэння кадравага патэнцыялу асветы і культуры, і фарміраванне інтэлігенцыі ў заходнім рэгіёне Беларусі была арыентавана ўся вучэбна-выхаваўчая і навуковая праца.

У 1973 г. пасаду рэктара заняў А.В. Бадакоў. Да пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут увайшоў у лік лепшых педінстытутаў БССР. Ажыццяўляліся структурныя змены: гісторыка-філалагічны факультэт падзяліўся на два - гістарычны і філалагічны, быў створаны біёлага-хімічны факультэт (набор на яго спыніўся ў 1970 г.), пры інстытуце было адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне. Пачалося фарміраванне першых навуковых школ. Іх стварэнне і станаўленне было звязана з імёнамі Т.Ф. Сцяшковіч, І.Я. Лепешева, Я.Н. Мараша, Б.М. Фіха, Я.І. Рыўкінда, Н.Д. Бяспамятных, Д.М. Захаранка і інш.