Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Чэрвень 2020 11:28

Нашы дасягненні і ўзнагароды

У 2010 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы быў прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі.

Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі на ўрачыстым сходзе ўручыў рэктару ГрДУ Яўгенію Аляксеевічу Роўбе міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў.

У 2011 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзін з першых сярод ВНУ Рэспублікі Беларусь атрымаў пасведчанне аб акрэдытацыі Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на аснове ацэнкі вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
У 2014 годзе ўніверсітэт увайшоў у чацвёрку ВНУ Міністэрства адукацыі, які ўжо ў першым туры цалкам выканаў план бюджэтнага набору.

У 2014 годзе распрацавана і ўкаранёна інтэграваная сістэма індывідуальных і кафедральных рэйтынгаў. Таксама ўніверсітэт паспяхова прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю на адпаведнасць тыпу класічнага ўніверсітэта, пацвердзіўшы свой статус.
Адукацыйны партал універсітэта ў 2014 годзе атрымаў інтэрнэт-прэмію «Тibо» у намінацыі «Адукацыя і навука», а ў 2015 годзе ГрДУ ім. Янкі Купалы дамогся другога месца сярод нацыянальных ВНУ ў міжнародным рэйтынгу Webometrics і ўвайшоў у дзесятку лепшых ВНУ краіны па асноўных паказчыках дзейнасці.


У 2016 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Адпаведнае рашэнне Камісіі па прысуджэнню Прэміі зацверджана пастановай № 293 ад 8 красавіка 2016 года.