Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Чэрвень 2020 11:28

Стратэгія Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Стратэгічныя мэты ўніверсітэта
На аснове бягучага стану і ўмоў функцыянавання ўніверсітэта, з улікам наяўных рэсурсаў, моцных і слабых бакоў,
універсітэт ставіць на перыяд 2016 - 2020 гадоў наступныя стратэгічныя мэты, якія дазваляюць выкарыстоўваць існуючы патэнцыял для рэалізацыі
бачання і місіі:
Мэта 1. Выканаць нарматыўныя паказчыкі ў адпаведнасці са статусам вядучай ВНУ.
Мэта 2. Увайсці ў лік трох лідараў сярод беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі ў адным з вядучых сусветных рэйтынгаў.
Мэта 3. Стварыць рэгіянальны інавацыйны вучэбна-навукова-вытворчы кластар.
Мэта 4. Забяспечыць за 5 гадоў рост даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці не менш за 5% (у супастаўных адзінках).

 

Стратэгія развіцця ўніверсітэта.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы забяспечвае падрыхтоўку кадраў для ўстаноў сістэмы адукацыі і культуры, дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, органаў улады ў Гродзенскім рэгіёне. За час існавання ўніверсітэт выпусціў больш за 80 тысяч спецыялістаў. Сярод выпускнікоў - вядомыя навукоўцы і педагогі, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дырэктары буйных прадпрыемстваў, паспяховыя прадпрымальнікі, алімпійскія чэмпіёны, чэмпіёны Свету і Еўропы. Універсітэт з'яўляецца ўдзельнікам 10 міжнародных міжвузаўскіх асацыяцый і ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках 138
дагавораў з ВНУ з 17 краін далёкага і блізкага замежжа, у тым ліку ў 2015 годзе заключана 15 дагавораў з ВНУ Казахстана, Польшчы, Кітая, Іспаніі. Агульная выходная мабільнасць навучэнцаў і супрацоўнікаў з 2011 года па 2015 год склала 2037 чалавек. У 2015 годзе ўніверсітэт прыняў па праектах мабільнасці 324 замежных грамадзян - студэнтаў і выкладчыкаў, камандзіраваў ў замежныя ВНУ 444 чалавекі. Навуковыя работнікі ўдзельнічаюць у выкананні 14 фінансіруемых міжнародных 7 праектаў, пададзена 21 заяўка на новыя праекты. Упершыню арганізавана Летняя школа рускай мовы з удзелам 26 навучэнцаў з 9 краін свету.