Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Студзень 2024 11:32

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у рабоце XIII Міжнароднай навукова-метадычнай інтэрнэт-канферэнцыі

voen logoКанферэнцыя "Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў" адбудзецца 13 сакавіка.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца курсанты, студэнты і магістранты.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі: "Актуальныя пытанні вядзення і баявога забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў узброеных сіл і іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў", "Актуальныя пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння баявых дзеянняў", "Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых".

У перыяд працы інтэрнет-канферэнцыі ўдзельнікі змогуць абмеркаваць актуальныя навуковыя, метадычныя і іншыя праблемы ў адпаведнасці з заяўленымі напрамкамі работы канферэнцыі, задаць пытанні, якія датычацца розных навукова-даследчых канцэпцый.

Форма ўдзелу ў канферэнцыі: завочная (дыстанцыйная).

Электронная версія зборніка матэрыялаў канферэнцыі плануецца да выдання да пачатку яе працы (у фармаце pdf) і будзе размешчана на сайце канферэнцыі па адрасе: kaf_obvoysk@grsu.by.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 9 лютага 2024 года накіраваць у электронным выглядзе заяўку і матэрыялы на пошту.: kaf_obvoysk@grsu.by.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі звяртацца на адрас: горад Гродна, вуліца Фолюш 15/219, ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.

Кантактныя тэлефоны: +375 (152) 65 86 53 (Андрэй Сямёнаў), (8033) 685-34-53 (Аляксандр Захараў).