Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Чэрвень 2023 16:39

Падведзены вынікі Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце

ql8fhpuzjpp6mxg8nv7ghaykso473d5hЗаключны этап мерапрыемства адбыўся 19 мая 2023 года ў анлайн-рэжыме на базе БелДІСС. Для падвядзення вынікаў Алімпіяды была створана Рэспубліканская экспертная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Дзяржстандарта, Мінадукацыі, вядучыя спецыялісты ў галіне менеджменту якасці БелДІСС.

Дыплома ІІІ ступені ўдастоена каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пад навуковым кіраўніцтвам начальніка аддзела менеджменту якасці Сяргея Шчарбініна.

Таксама каманды Гродзенскага ўніверсітэта ўзнагароджаны дыпломамі ў дадатковых намінацыях. Дыпломам за лепшае афармленне прэзентацыі і аргументаванасць прадстаўленых даных узнагароджана каманда факультэта біялогіі і экалогіі пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры экалогіі Вольгі Крамлёвай.

Дыпломам за творчы падыход да афармлення прэзентацыі ўзнагароджана каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення Вадзіма Хартоўскага.

Дыпломам за раскрыццё пераваг укаранення сістэмы збалансаваных паказчыкаў узнагароджана каманда факультэта эканомікі і кіравання пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыка кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Лізаветы Міхалап.

Дыпломам за сістэмны падыход да зместу прэзентацыі ўзнагароджана каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны Святланы Чувак.

Дыпломам за асвятленне магчымасцей арганічнай вытворчасці для развіцця індустрыі турызму ўзнагароджана каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны Святланы Чувак.

Цяперашняя Алімпіяда праводзілася ўжо дзесяты раз. За дыпломы пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце сярод моладзі спаборнічалі 75 студэнтаў з 9 устаноў вышэйшай адукацыі: Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.