Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Снежань 2021 09:43

Купалаўцы ў ліку пераможцаў і прызёраў міжнароднага конкурсу

Выпускнікі факультэта эканомікі і кіравання, кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку ўвайшлі ў лік пераможцаў у намінацыі "Выпускная кваліфікацыйная работа універсітэтаў ЕўрАзЭС" у конкурсе выпускных кваліфікацыйных работ VI Усерасійскай студэнцкай алімпіяды па бухгалтарскім уліку імя Я.В.Сакалова.

Вікторыя Пячнікава, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», завочнай формы навучання, заняла першае месца. Праца выконвалася пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры, дацэнта Людмілы Тарасавай.

Таццяна Квяткевіч, студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”, завочнай формы навучання, заняла трэцяе месца. Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Валерый Сільвановіч.

Віншуем пераможцаў!

Жадаем поспехаў і новых перамог у навуковай дзейнасці!

 

сертификаты кафедры ФиБУ Страница 1  сертификаты кафедры ФиБУ Страница 2 
 сертификаты кафедры ФиБУ Страница 3  сертификаты кафедры ФиБУ Страница 4