Дэлегацыя Рэспублікі Адыгея пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Рэспублікі Адыгея Тлехаса Махмуда Азметовіча знаходзілася ў краіне з 26 па 29 сакавіка 2024 года. У складзе дэлегацыі гасцей – Міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Адыгея Яўген Лебедзеў, а таксама прадстаўнікі Адыгейскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Майкопскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Наталля Башун падчас сустрэчы прадставіла патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта. Па выніках размовы бакі вызначылі асноўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву. Сярод іх - рэалізацыя сумесных навуковых і адукацыйных праектаў па розных напрамках: удзел у навуковых і адукацыйных мерапрыемствах, запланаваных да правядзення ў ГрДУ імя Янкі Купалы, чытанне лекцый і правядзенне заняткаў для студэнтаў замежных універсітэтаў, падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, удзел у спецыялізаваных школах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Так, дамова паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і АДУ была падпісаная ў 2007 годзе. Па выніках працы ў 2023-м годзе супрацоўнікі і студэнты АДУ ўдзельнічалі ў чатырох Міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, якія праводзяцца на базе Купалаўскага ўніверсітэта. Плануецца пашырэнне гэтага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі, а таксама намечаны асноўныя пункты росту па ўзаемадзеянні з АГУ і МДТУ у галіне сацыягуманітарных даследаванняў, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, харчовай прамысловасці, нанатэхналогій і інш.