Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Сакавік 2024 14:05

ГрДУ імя Янкі Купалы далучаецца да Усенароднага дабрачыннага праекта

фондЗапрашаем усіх неабыякавых купалаўцаў далучыцца да Усенароднага дабрачыннага праекту, абвешчанага Фондам Аляксея Талая, «Жывая памяць удзячных пакаленняў» па зборы манет для вырабу аднайменнага архітэктурнага збудавання. Гэты знак – сімвал памяці аб усіх, хто ваяваў і здабываў Вялікую Перамогу, смутку аб тых, каго загубіла вайна, урачыстасці жыцця і будучых пакаленняў, якім завешчана жыць і ствараць на мірнай беларускай зямлі.

Першы народны памятны знак быў устаноўлены ў Парку Перамогі горада-героя Мінск у Год гістарычнай памяці. У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2024 годзе ўстаноўка памятнага знака плануецца каля патрыятычнага цэнтра ў горадзе-героі Брэст.

Вынік праекта – усталёўка памятнага знака на Паклоннай гары ў горадзе-героі Масква 9 мая 2025 да 80-годдзя Вялікай Перамогі на фашызмам.

Адзначым, што капсула для ахвяраванняў будзе размешчана на першым паверсе навучальнага корпуса нумар 1 па вул. Ажэшкі,22.