Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Сакавік 2024 09:03

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды

img999999У ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў Шматпрофільнай алімпіяды, якія атрымалі права залічэння ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў. Рабят ушаноўвалі ва ўрачыстай абстаноўцы. Больш за сотню школьнікаў прыбылі з усёй Беларусі разам са сваімі роднымі.

Павіншаваць абітурыентаў прыйшлі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская, прарэктар па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Башун, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч і начальнік Цэнтра развіцця кар'еры Ірына Карлюкова.

Пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы маюць права на залічэнне ў 2024 годзе без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды, згодна з квотай па дадзенай спецыяльнасці, якая ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб умовах і парадку правядзення і ўдзелу ў алімпіядзе размяшчаецца на сайце Абітурыент - 2024 (abit.by) Купалаўскага ўніверсітэта ў раздзеле «Шматпрофільная алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы».