Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 22 Лістапад 2023 09:45

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у 1-ым Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі

photo 5397939040080220824 xУ пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн. У рамках форуму было падпісана Пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў, куды ўвайшоў і ГрДУ імя Янкі Купалы. Усяго ў асацыяцыю ўвайшлі больш за 80 ВНУ Беларусі і Кітая.

Як было адзначана на форуме, стварэнне асацыяцыі паслужыць на карысць эканомік дзвюх краін і развіццю дружбы. У падпісаным Пагадненні аб стварэнні кітайска-беларускай Асацыяцыі ўніверсітэтаў ёсць шэраг ключавых пазіцый. Так, супрацоўніцтва будзе ўключаць садзейнічанне двухбаковым і шматбаковым міжуніверсітэцкім абменам і ўзаемадзеянню; мерапрыемствы па акадэмічным абмене, у тым ліку сумесныя семінары, форумы.

Размова ідзе таксама аб сумеснай падрыхтоўцы высакакласных прафесійных і міждысцыплінарных спецыялістаў; падачы заявак на фінансаванне навуковых даследаванняў; супрацоўніцтве ў арганізацыі сумесных праграм.

Праца ўдзельнікаў форуму працягнулася секцыйнымі паседжаннямі, наведваннем універсітэтаў і правядзеннем двухбаковых сустрэч. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з Цзіліньскім універсітэтам замежных моў і Даляньскім універсітэтам.

На сённяшні дзень паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі падпісана больш за 560 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве, пры гэтым больш за 100 з іх падпісаны за апошнія два гады.