Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 20 Ліпень 2023 08:55

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі трэцяга дня прыёмнай кампаніі

IMG 3098Да канца трэцяга дня працы прыёмнай камісіі дакументы падалі 1209 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 891, на завочную – 57, завочную скарочаную – 254.

  

Сёння завершаны прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці і прэтэндуюць на залічэнне без уступных іспытаў па выніках сумоўя ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Нагадваем, што сумоўе для гэтых абітурыентаў будзе праведзена 21 ліпеня.

3 абітурыенты з'яўляюцца пераможцамі заключнага этапа, 5 абітурыентаў маюць дыпломы III этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі, 189 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 20 паступаюць па-за конкурсам. Для атрымання другой вышэйшай адукацыі пададзена 7 заяў.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500