Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 17 Ліпень 2023 08:42

Клікай abit.by. Паспяхова паступай! Прыёмная кампанія-2023 стартуе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

 

Дакументы ад абітурыентаў прыёмная камісія Купалаўскага ўніверсітэта пачне прымаць ужо 17 ліпеня.IMG 0147

На бюджэтную форму атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі прыём дакументаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе праходзіць да 25 ліпеня ўключна, на платную форму - да 9 жніўня.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, пры паступленні на якія здаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, павінны падаць дакументы ў перыяд з 17 па 25 ліпеня, а з 26 ліпеня па 2 жніўня для іх пройдуць уступныя іспыты.

З 17 па 19 ліпеня ў Купалаўскім універсітэце будуць прымаць дакументы ад абітурыентаў, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці, спартыўна-педагагічнай накіраванасці, а таксама ад абітурыентаў, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» і тых, хто паступае ў адпаведнасці з абзацам 19, 20 і 21 пункта 23 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі.

Прыёмная камісія працуе па адрасе Леніна, 32 з 9.00 да 18.00 17 ліпеня па 9 жніўня (выхадныя дні - нядзеля 30 ліпеня і 6 жніўня).

Нагадаем, што сёлета, як і ў папярэднія гады, у ГрДУ імя Янкі Купалы даступна электронная рэгістрацыя абітурыентаў у межах працы лічбавай прыёмнай камісіі.

Усім абітурыентам Купалаўскі ўніверсітэт рэкамендуе загадзя зарэгістравацца ў Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.by, запоўніць заяву для паступлення і прымацаваць электронныя копіі неабходных для паступлення дакументаў. Далейшыя крокі падкажа сістэма. На любым этапе можна звязацца са спецыялістамі, якія акажуць дапамогу ў рэгістрацыі, а таксама дапамогуць вызначыцца са спецыяльнасцю, формай навучання і выбарам факультэта.

Для падачы арыгіналаў дакументаў абітурыент павінен прыйсці асабіста ў прыёмную камісію ў зручны для яго час, які ён павінен выбраць, зарэгістраваўшыся ў электроннай чарзе.

Віртуальны сэрвіс закліканы дапамагчы пазбегнуць традыцыйных чэргаў у перыяд падачы дакументаў у прыёмную камісію.

Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні прыёмнай кампаніі 2023, тэрмінах уступных іспытаў, прапанаваных спецыяльнасцях можна даведацца на сайце abit.by і ў інфармацыйна-даведачнай службе «Абітурыент» па тэлефонах: 8 (0152) 67-01-01 (шматканальны), МТС +375 (33) 35-44-500, Life +375 (25) 77-44-500, а таксама ў прыёмнай камісіі па адрасе вул. Леніна, 32.

Нагадаем, што 163 абітурыенты ўжо залічаны ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта: у лік студэнтаў былі залічаны 35 абітурыентаў – пераможцаў універсітэцкай алімпіяды, на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі былі залічаны ў лік студэнтаў 128 чалавек.

Адзначым, што Купалаўскі ўніверсітэт упершыню сёлета абвясціў аб наборы на спецыяльнасць «Архітэктура» на інжынерна-будаўнічым факультэце.

Даведачна. Для абітурыентаў 2023 года выдзелена 1166 месцаў для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, 1192 - на платнай аснове.