Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Май 2023 13:25

Купалаўцы сталі суарганізатарамі мерапрыемства, прысвечанага каве

IMG 0318У культурным цэнтры "Фестывальны" адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 340-годдзя з'яўлення кавы ў Беларусі. Яно стала ажыўленай пляцоўкай, якая аб'яднала не толькі аматараў кавы, але і даследчыкаў.

Здавалася б, кава - проста напой, але на мерапрыемстве знайшлі судотык навука, традыцыі прыгатавання кавы розных народаў, гістарычны аспект і сучасная культура ўжывання напою ў Беларусі.

Мерапрыемства прысвечана 340-годдзю з'яўлення кавы на тэрыторыі нашай Беларусі. Гэта адбылося менавіта ў 1763 годзе пасля Венскай бітвы. Чаму Гродна? Мы ведаем, што ў Гродне быў адчынены першы “coffee house”, вядомы на тэрыторыі Беларусі ў 1780-я гады пад апекай гродзенскага грамадскага дзяяча Антонія Тызенгаўза, дзе падавалі турэцкі кава. Культура кавы ў нас на Беларусі была распаўсюджана ў гэты перыяд. Гэты “coffee house” зараз не існуе, але ён знаходзіўся на тэрыторыі галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы, - распавёў Аляксандр Горны, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Таксама гісторыя гаворыць аб тым, што на нашых землях спачатку было прынята піць каву не ў грамадскіх месцах, а дома. Кава згадваецца і ў літаратурных творах нашых класікаў. Напрыклад, у паэме Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Сваім меркаваннем аб "кававай культуры" падзялілася Святлана Хударганава, старшы выкладчык кафедры перакладу міжкультурнай камунікацыі:

- Кава - гэта першае, з чаго я пачынаю раніцу. Лічу, што правядзенне такіх мерапрыемстваў вельмі важнае і цікавае. Наша кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі займаецца рознымі культурнымі аспектамі: гістарычнымі, сацыяльнымі і лінгвістычнымі. Тэма кавы нам цікавая і з пункту гледжання навукова-культуралагічнага падыходу, і з прычыны таго, што і гэта частка нашай культуры, хаця больш відавочныя сувязі можна знайсці ў іншай, напрыклад, у іспанскай культуры.

У рамках мерапрыемства “Гродна – кававая сталіца Беларусі” са сваімі дакладамі выступілі і студэнты спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” Купалаўскага ўніверсітэта: Дзмітрый Сёмуха, Вікторыя Ляпешка, таксама магістрантка Вераніка Дробыш.

Мерапрыемства праведзена дзякуючы ініцыятыве Цэнтра даследавання дыяспар і замежнага беларусазнаўства, кафедры гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін і кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, а таксама пры падтрымцы культурнага цэнтра "Фестывальны".