Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Май 2024 14:32

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі абласнога этапа алімпіяды па чарчэнні

черчение27 красавіка адбыўся на інжынерным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы абласны этап алімпіяды па вучэбным прадмеце "Чарчэнне", якому папярэднічаў завочны этап, дзе ўдзельнічалі 397 навучэнцаў школ і каледжаў. Па выніках завочнага этапа на абласны этап былі запрошаны 74 навучэнцы ўсёй Гродзенскай вобласці і 15 навучэнцаў каледжаў з горада Гродна, Лідскага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў.

Кожны ўдзельнік выконваў два заданне: пабудову трох відаў дэталі і пабудову трох відаў дэталі з разрэзамі і аксанаметрычнай праекцыяй з выразам ¼ часткі.

Пераважная большасць удзельнікаў паспяхова справіліся з заданнем. Лепшыя работы прадэманстравалі навучэнка гімназіі №9 ім. Ф.П. Кірычэнка горада Гродна Вераніка Міткоўская, навучэнка сярэдняй школы № 9 імя Нічыпорчыка горада Ліды Паліна Забела, навучэнцы сярэдняй школы № 11 імя генерала арміі Антонава горада Гродна Цімур Габіс, Ульяна Пугач, Мікіта Лукашэвіч, навучэнцы сярэдняй школы № 35 імя М.А. Волкава горада Гродна Дзіяна Жылінская, Юрый Дамброўскі, навучэнец сярэдняй школы нумар 1 горада Ліда Вадзім Роўба.

Падчас правядзення алімпіяды аргкамітэт і журы адзначылі, што ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў абласнога этапу вышэйшы за леташні, палепшылася якасць выканання чарцяжа.

Абласная алімпіяда "Чарчэнне" традыцыйна арганізоўваецца Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і кафедрай архітэктуры і будаўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў мэтах павышэння прэстыжнасці інжынернай адукацыі, стварэння неабходных умоў для падтрымкі адораных дзяцей і іх прафесійнай арыентацыі.

У адпаведнасці з праграмай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "На вяршыні Алімпу - 30" пераможцам (дыпломы I, II, III ступені) абласнога этапу алімпіяды па вучэбным прадмеце "Чарчэнне" пасля залічэння ва ўніверсітэт прадастаўляецца штомесячная заахвочвальная даплата да стыпендыі ў памеры на працягу першага семестра навучальнага года (для студэнтаў, залічаных у 2024 годзе для атрымання адукацыі ў дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту).