Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Сакавік 2024 13:49

Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва: у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

photo 5445264657649621176 x25-26 красавіка адбудзецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, арганізатарам якой выступае кафедра архітэктуры і будаўніцтва інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Прыняць удзел могуць студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя ва ўзросце да 30 гадоў.

Прэзентаваць свае навуковыя працы ўдзельнікі канферэнцыі змогуць на чатырох тэматычных пляцоўках у рамках асноўных напрамкаў: гісторыя архітэктуры, архітэктура будынкаў і збудаванняў; сучасныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, метады разліку; сучасныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве; інфармацыйнае мадэляванне ў будаўніцтве.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены электронны зборнік навуковых артыкулаў з уключэннем у базу даных РІНЦ. Электронны варыянт зборніка будзе даступны на сайце інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Па выніках работы канферэнцыі найлепшыя даклады будуць адзначаны дыпломамі.

Прыём заявак і работ ажыццяўляецца да 22 красавіка 2024 г. на электронны адрас канферэнцыі.

Адрас аргкамітэта канферэнцыі: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, Ажэшкі, 22, кафедра архітэктуры і будаўніцтва.

Тэлефон для даведак: +375(152) 62-26-07; +375 29 869 48 50 (Viber; WhatsApp) (Цюцюнава Аляксандра Мікалаеўна).

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца тут.