Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Люты 2024 16:59

Падведзены папярэднія вынікі XXX Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў

photo 5323728786958702966 xУсяго на XXХ Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў было адпраўлена 142 навуковыя працы студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў усіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і заваявана 123 узнагароды.

Лаўрэатамі XXХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў сталі выпускніца магістратуры факультэта біялогіі і экалогіі Вікторыя Шпілеўская і студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Размысл.

Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 41 купалавец: 16 прадстаўнікоў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, 7 – факультэта эканомікі і кіравання, 6 – філалагічнага факультэта, 4 – факультэта матэматыкі і інфарматыкі, 4 – факультэта псіхалогіі, 2 – юрыдычнага факультэта, па 1 – факультэта біялогіі і экалогіі і фізіка-тэхнічнага факультэта. Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны 48 купалаўцаў, дыпламы III ступені заваявалі 32 прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Найбольшую колькасць работ – 29 – прадставіў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, прычым усе работы апынуліся ў ліку пераможцаў.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе вылучаныя на студэнцкіх канферэнцыях навуковыя працы разглядаюцца камісіямі вну. На другім, рэспубліканскім, навуковыя работы паступаюць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях, пералік якіх штогод вызначаецца ў загадах Міністра адукацыі аб правядзенні конкурсу.

Даведачна: У 2022 годзе два купалаўцы сталі лаўрэатамі, 112 былі адзначаны дыпломамі I, II III ступені.