Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Студзень 2024 15:41

Купалавец атрымаў дыплом доктара навук з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

image 2024 01 26 15 13 27Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня беларускай навукі ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

дзельнікам урачыстай цырымоніі стаў і купалавец - загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Вадзім Хартоўскі. Навуковая ступень доктара фізіка-матэматычных навук прысуджана яму за развіццё тэорыі пабудовы рэгулятараў для лінейных дынамічных сістэм, якія характарызуюцца запазненнем у часе рэакцыі сістэмы кіравання. Вынікі даследавання перспектыўныя для праектавання сістэм аўтаматычнага кіравання тэхналагічнымі працэсамі, а таксама для прагназавання эканамічнай эфектыўнасці прымальных кіраўніцкіх рашэнняў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што праца вучоных і яе вынікі ў многім фарміруюць будучыню дзяржавы. «Нельга дапусціць, каб працы нашых навукоўцаў стаялі на паліцы ці пыліліся ў бібліятэках. Іх ужо зараз чакаюць на вытворчасцях, у лячэбных установах, навучальных класах», - сказаў ён, паведамляе БелТА.