Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Студзень 2024 13:39

Новыя падыходы ў развіцці юрыдычнай навукі: падрыхтаваны зборнік ВАК "Праблемы грамадзянскага права і працэсу"

42961 1Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы рады прадставіць VIII выпуск штогадовага зборніка навуковых артыкулаў "Праблемы грамадзянскага права і працэсу". Гэты зборнік з'яўляецца вынікам калектыўнай працы вучоных і спецыялістаў у галіне грамадзянскага права і працэсу, якія дзеляцца сваімі даследаваннямі, аналізам і практычным вопытам.

У зборнік увайшлі артыкулы 55 аўтараў з 4 краін. Навуковыя працы падрыхтавалі як прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і навукі, так і работнікі юрыдычнай сферы - суддзі, пракуроры, натарыусы, медыятары - прадстаўнікі 24 арганізацый. Сярод аўтараў - 16 дактароў навук, 24 кандыдаты навук, 7 дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў. Адзначым, што 3 аўтары зборніка сёлета прадставілі свае дысертацыі да абароны.

У VIII выпуску зборніка прадстаўлены артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам грамадзянскага права і працэсу, а таксама найноўшыя тэндэнцыі развіцця гэтай галіны. У работах аўтараў разглядаюцца пытанні, звязаныя з удасканаленнем заканадаўства, судовай практыкі, а таксама прымянення новых падыходаў да вырашэння юрыдычных пытанняў.

Зборнік навуковых артыкулаў “Праблемы грамадзянскага права і працэсу” з'яўляецца важным інструментам для вучоных, практыкуючых юрыстаў і ўсіх зацікаўленых асоб, якія імкнуцца быць у курсе апошніх навуковых даследаванняў у галіне грамадзянскага права.

Зборнік уключаны ВАК Рэспублікі Беларусь у Пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў і індэксуецца ў навукаметрычных базах (РІНЦ).

 

42961 0