Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Люты 2024 15:20

Суверэнітэт, бяспека, інтэграцыя: у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

photo 5260473513645560936 xКанферэнцыя прымеркавана да 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі канферэнцыі змогуць падыскутаваць на тэму глабалізацыі і суверэнітэту ў сучасным свеце, прадставіць свае навуковыя распрацоўкі і паглыбіць прафесійныя веды.

У рамках асноўнага напрамку канферэнцыі «Суверэнітэт - бяспека - інтэграцыя як канстанты ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: міжнародны вопыт і нацыянальныя рэаліі» пройдуць пленарныя і тэматычныя пасяджэнні, вячэрнія сесіі, «круглыя сталы», прэзентацыі.

Прыём заявак і тэкст тэзісаў даклада ажыццяўляецца да 1 сакавіка 2024 года на электронны адрас канферэнцыі: kaf_polis@grsu.by.

Да пачатку работы канферэнцыі будзе падрыхтаваны друкаваны зборнік навуковых артыкулаў з уключэннем у базу даных РІНЦ.

Адрас аргкамітэта канферэнцыі: горад Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, кафедра паліталогіі і сацыялогіі, каб.102. Тэлефон для даведак: +375152626819, +375297363930 (Анастасія Андрэеўна Кізукевіч).

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі можна пазнаёміцца па спасылцы.