Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Лістапад 2023 21:19

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі прэзентацыі гістарычнай працы, прысвечанай лютэранству

photo 5424777749547045943 yУ лютэранскай кірсе Гродна адбылося святкаванне 230-годдзя лютэранскай абшчыны горада і 30-годдзя сучаснага жыцця абшчыны. У рамках гэтага мерапрыемства была прадстаўлена брашура «Лютэране ў Гродне. 230 гадоў гісторыі», ініцыятарам і навуковым рэдактарам якой выступіў кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадскіх уладаў, хрысціянскіх канфесій, Купалаўскага ўніверсітэта. Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта ў сваім выступленні адзначыла вялікі ўклад лютэранскай абшчыны Гродна ў развіццё культурнага жыцця горада і дабрачыннасці. Віншавальны адрас рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітурка агучыла дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Чарнілоўская. У прэзентацыі ўдзельнічалі таксама студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэта мастацтваў і дызайну. Мерапрыемства завяршылася канцэртам арганнай музыкі.