Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Кастрычнік 2023 11:22

Купалавец выступіў на ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Іўі

EMGdRlDFZv428 верасня адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Іўеўшчына стваральная: учора і сёння». Намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Гецэвіч прыняў удзел у мерапрыемстве.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Хвасько, намеснік старшыні райвыканкама Анжаліка Цысар, загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Борка, паэт, пісьменнік, член грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», член Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Расіі», Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна Іван Карэнда, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, навуковы супрацоўнік муніцыпальнага бюджэтнага установы «Долгопрудненский гісторыка-мастацкі музей» (муніцыпальнае ўтварэнне «Гарадская акруга Долгопрудный Маскоўскай вобласці, Расійская Федэрацыя») Аляксей Ігнатовіч.

У пачатку канферэнцыі даследчыкі паглядзелі ўрывак з драмы па матывах раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978 г.) і «Год нулявы» (1983 г.) беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка, які быў зняты, у тым ліку ў Іўі. Дзеянне фільма адбываецца ў 1938 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы.

З прывітальным словам выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Хвасько.

Заслуга тых пакаленняў людзей выразна прасочваецца ў сённяшнім нашым жыцці, - падкрэсліў Аляксандр Хвасько. – Дзякуючы іх самаадданасці, жаданню добрай будучыні для сваіх дзяцей і ўнукаў, наша краіна змагла адстаяць сваю незалежнасць, заняць годнае месца ў сусветнай супольнасці. Здабытая, выпакутаваная папярэднімі пакаленнямі магчымасць сёння жыць у мірнай краіне, вучыцца, гадаваць дзяцей з'яўляецца асновай міралюбнай палітыкі нашай дзяржавы. Згуртаванасць каля моцнага нацыянальнага лідара Аляксандра Лукашэнкі дазволіла выстаяць нашай краіне ў няпростыя часы.

Спікер падрабязна спыніўся на сацыяльна-эканамічным развіцці Іўеўшчыны, адзначыўшы яе ўнікальную асаблівасць – мірнае суіснаванне на адной тэрыторыі людзей розных рэлігій.

Намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Гецэвіч выступіў з дакладам «Міжваенная Іўеўшчына ў матэрыялах рэгіянальнага друку».

Вынікам праведзенай канферэнцыі стала ўмацаванне навуковых і практычных сувязяў паміж спецыялістамі розных краін і абмен каштоўным вопытам. ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Іўеўшчына стваральная: учора і сёння» паспяхова завяршылася, пакінуўшы доўгачасовыя сляды ў развіцці Іўеўскай зямлі і ўзаемадзеянні навукоўцаў і практыкаў.