Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 18 Красавік 2023 16:06

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца V Студэнцкі навуковы форум "FIKIT_SCIENCE"

18-19 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму пройдзе навуковая студэнцкая канферэнцыя "FIKIT SCIENCE".

Да ўдзелу ў навуковым форуме запрашаюцца студэнты, магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў.

У рамках канферэнцыі плануецца правядзенне конкурсу праектаў студэнцкіх навуковых гурткоў і прэзентацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

Форум праводзіцца ў мэтах развіцця ў студэнтаў творчых здольнасцей і назапашвання вопыту арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці.

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі неабходна да 7 красавіка 2023 года запоўніць рэгістрацыйную форму ўдзельніка па спасылцы ці адправіць заяўку і артыкул па адрасеfikit.science.2023@gmail.com ; unl61@mail.ru

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 202, тэл.: 62 68 11).

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.