Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Лістапад 2015 10:36

1-24 01 01 Міжнароднае права

Дадатковая інфармацыя

  • Факультэт: Юрыдычны факультэт
  • Кваліфікацыя: Юрыст-міжнароднік з валоданнем замежнымі мовамі
  • Спецыялізацыя: Еўрапейскае права
  • Тэрмін навучання: дзённая - 4 года, завочная - 5 гадоў
  • Уступныя выпрабаванні: Беларуская або руская мова (ЦТ), Грамадствазнаўства (ЦТ), Замежная мова (ЦТ)
  • Асноўныя вывучаемыя дысцыпліны: Замежная мова - 1 Замежная мова - 2 Тэорыя і практыка перакладу Лацінская мова Гісторыя дзяржавы і права Беларусі Гісторыя дзяржавы і права замежных краін Агульная тэорыя права Рымскае права Канстытуцыйнае права Канстытуцыйнае права замежных краін Праватворчы працэс Грамадзянскае права Грамадзянскі працэс Фінансавае права Параўнальнае крымінальнае права Крымінальны працэс Міжнароднае публічнае права Міжнароднае прыватнае права Міжнародны грамадзянскі працэс Еўрапейскае права
  • Асноўныя прафесійныя кампетэнцыі, якімі будзе валодаць выпускнік: - Аналіз прававых норм і праваадносін, якія з'яўляюцца аб'ектамі прафесійнай дзейнасці - Забеспячэнне праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці - Складанне юрыдычных дакументаў - Збор і аналіз нарматыўнай і фактычнай інфармацыі па пытаннях дзейнасці дзяржаўных органаў у галіне міжнароднага права, двухбаковых і шматбаковых камунікацыйных сувязяў - Аналіз юрыдычнай практыкі - Ужыванне найважнейшых нормаў міжнароднага прыватнага права, уменне аналізаваць грамадзянска-прававыя адносіны з замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі - Пераклад (прамы і зваротны) з замежнай мовы дакументаў і матэрыялаў пры працы ў дзяржаўных органах, навуковых і вышэйшых навучальных установах, вядзенні перамоў
  • Галіна прафесійнай дзейнасці: Органы дзяржаўнага кіравання, звязаныя з міжнародна-прававой сферай; органы заканадаўчай улады; органы выканаўчай улады; органы судовай улады і адвакатуры; юрыдычныя службы ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах; акадэмічныя, галіновыя навукова-даследчыя інстытуты, інстытуты ВНУ
  • Пасада на першым працоўным месцы: Выпускнікі запатрабаваныя дзяржаўнымі структурамі, якія займаюцца знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасцю, са спецыялізацыяй працы ў адміністрацыі свабодных эканамічных зон, банкаўскай сферы, структурах якія займаюцца міжнародным турызмам, могуць працаваць таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі.