Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Лістапад 2015 10:36

23 01 07 Інфармацыя і камунікацыя

Дадатковая інфармацыя

  • Факультэт: Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
  • Кваліфікацыя: Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі
  • Спецыялізацыя: Інфармацыя і камунікацыя ў сістэме грамадскіх сувязей Рэкламная інфармацыя і камунікацыя
  • Тэрмін навучання: дзённая - 4 года
  • Уступныя выпрабаванні: Беларуская або руская мова (ЦТ), Гісторыя Беларусі (ЦТ), Грамадствазнаўства (ЦТ)
  • Асноўныя вывучаемыя дысцыпліны: o Сучасныя тэхналогіі камунікацыі o Асновы журналістыкі o Гісторыя камунікацыі і журналістыкі o Праграмнае забеспячэнне мультымедыйных тэхналогій o Сацыялогія масавых камунікацый o Маркетынг у сувязях з грамадскасцю o Рэкламны менеджмент o Медыяаналіз і медыяпланаванне o Прававое рэгуляванне камунікацыі o Эканоміка і менеджмент камунікацыі o Асновы міжкультурнай камунікацыі o Сучасная прэс-служба o Арганізацыя і правядзенне PR-кампаній o Распрацоўка і тэхналогіі вытворчасці рэкламнага прадукта
  • Асноўныя прафесійныя кампетэнцыі, якімі будзе валодаць выпускнік: - збіраць, сістэматызаваць, апрацоўваць і аналізаваць інфармацыю - валодаць усімі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі збору і перадачы інфармацыі - распаўсюджваць інфармацыю, ажыццяўляць знешнія і ўнутраныя камунікацыі прадпрыемства з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і сродкаў масавай інфармацыі - распрацоўваць, напаўняць і падтрымліваць інфармацыйныя рэсурсы прадпрыемства, уключаючы электронныя базы дадзеных, інтэрнет-сайты і г.д. - планаваць і ажыццяўляць інфармацыйныя кампаніі і мерапрыемствы - арганізоўваць пратакольна-дзелавыя мерапрыемствы - прагназаваць развіццё сацыяльна-камунікацыйнай сітуацыі ў арганізацыі або вакол яе - рыхтаваць даклады, матэрыялы да прэзентацый і прадставіцельстваваць на іх - планаваць і ажыццяўляць даследаванні каналаў масавай камунікацыі, мэтавых аўдыторый знешніх і унутраных камунікацый, эфектыўнасці камунікацыйнай дзейнасці, у тым ліку маркетынгавай, рэкламнай дзейнасці і сувязей з грамадскасцю - рыхтаваць інфармацыю для інфармацыйных агенцтваў, прэс-служб, сродкаў масавай камунікацыі
  • Галіна прафесійнай дзейнасці: Выпускнікі працуюць у інфармацыйных і рэкламных агенцтвах, прэс-службах заканадаўчых, выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання; аналітычных, рэкламных і маркетынгавых службах; у сферы тэлебачання і радыёвяшчання, у газетах і часопісах, інтэрнет-выданнях, выдавецтвах; кіруючых і экспертных установах розных міністэрстваў і ведамстваў; бюро, фірмах і іншых арганізацыях розных форм уласнасці, звязаных з вытворчасцю і трансляцыяй друкаванай, аудыёвізуальнай і інтэрнет-прадукцыі.
  • Пасада на першым працоўным месцы: Прэс-сакратар Рэдактар Рэферэнт Карэспандэнт Уласны карэспандэнт Каментатар
  • Магчымасць працягу адукацыі: Магістратура 1-21 80 15 Агульная гісторыя (магістр гістарычных навук) 1-21 80 16 Айчынная гісторыя (магістр гістарычных навук) 1-23 80 07 Паліталогія (магістр палітычных навук)