Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 08 Май 2024 10:39

Гісторыя ў руху: купалаўцы захоўваюць гістарычную памяць у новым фармаце

фото9маяНавучэнцы Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта ствараюць лічбавыя аніміраваныя плакаты, прымеркаваныя да святкавання Вялікай Перамогі.

9 мая - гэта адно з самых значных свят, калі мы адзначаем Вялікую Перамогу. У гэты дзень кожны год мы ўспамінаем подзвіг нашых продкаў і дзякуем ім за мірнае неба над галавой.

Навучэнцы Гуманітарнага каледжа УА "ГрДУ імя Янкі Купалы" спецыяльнасці "Дызайн (графічны)" вырашылі адзначыць гэты дзень асаблівым чынам - стварыўшы лічбавыя аніміраваныя плакаты, каб перадаць свае трапяткія пачуцці і павагу да герояў.

Рабяты былі глыбока крануты і натхнёныя гісторыямі подзвігаў вайскоўцаў, іх самаадданасцю і сілай духу. Кожны плакат воплощает в себе героическое прошлое и невыносимую боль наших предков в годы Великой Отечественной войны.

Навучэнцы каледжа выкарыстоўвалі сучасныя тэхналогіі анімацыі і дызайну, каб перадаць важнасць вялікай гістарычнай падзеі. Іх працы не толькі маляўнічыя і крэатыўныя, але і напоўнены глыбокай павагай да памяці пра тых, хто змагаўся за свабоду і мір на нашай зямлі.

Напярэдадні свята Перамогі лічбавыя аніміраваныя плакаты сталі не толькі яркім упрыгожаннем каледжа, але і напамінкам аб важнасці захавання і перадачы гістарычнай праўды будучым пакаленням.