Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Май 2024 14:56

Праекты купалаўцаў прайшлі экспертызу і рэкамендаваны для атрымання грантаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

iStock 1145840594 1000На конкурс былі прадстаўлены праекты, здольныя ўнесці істотны ўклад у пашырэнне і паглыбленне навуковых ведаў, якія адрозніваюцца навізной у пастаноўцы і метадах правядзення даследаванняў і маюць вялікую навуковую і практычную значнасць.

У рамках рэспубліканскага конкурсу "Навука М" рэкамендаваны для атрымання гранта праект № Б24М-007 "Вывучэнне ўплыву элементнага складу вады і донных адкладаў ракі Нёман на відавую разнастайнасць макрафауны бесхрыбтовых", пад кіраўніцтвам Мікалая Кур'яна, старшага выкладчыка кафедры сучасных тэхналогій праграмавання.

Другі праект, які атрымаў ухвалу і рэкамендаваны на конкурс – праект № Г24М-005, навуковы кіраўнік – Аляксандр Гаршкоў, аспірант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызм выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

У рамках конкурсу "Мой першы грант" - праект № Г24МП-012 "Беларускія гімназіі ў міжваенны перыяд: грамадска-палітычныя і культурныя аспекты", навуковы кіраўнік - Кірыл Ананька, аспірант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

У рамках міжнароднага конкурсу "Навука МС" - праект № Т24МС-012 "Структура і фізіка-механічныя характарыстыкі электраіскравых пакрыццяў, мадыфікаваных маласлаёвым графенам", пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, дацэнта, прафесара кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Яўгена Аўчыннікава.

У рамках рэспубліканскага конкурсу "БРФФД-Мінадукацыя М" - праект № Б24МВ-004 "Нанаструктураваныя комплексы на аснове саліцылавай, ацэтыльсаліцылавай кіслот і цыкладэкстынаў: малекулярная структура і біяхімічныя эфекты" пад кіраўніцтвам Таццяны Ільіч, кандыдата біялагічных навук, дацэнта.

Жадаем навукоўцам натхнення і невычэрпнай энергіі для выканання і рэалізацыі навуковых праектаў. Няхай новыя адкрыцці прыносяць вялікія вынікі.

Вынікі конкурсаў апублікаваны на афіцыйнай старонцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў: https://www.fond.bas-net.by/itogi_konkurs_.html