Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Снежань 2023 15:48

Супрацоўнікам універсітэта прысуджана вучоная ступень і прысвоена вучонае званне

IMG 8766Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2023 года вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук прысуджана Ілоне Недзялеўскай, старшаму выкладчыку кафедры сацыялогіі і паліталогіі.

Абарона дысертацыі «Метадалогія сацыялагічнага вывучэння няроўнасці ў навуцы ў кантэксце тэорыі поля П. Бурдзье» па спецыяльнасці 22.00.01 – тэорыя, метадалогія і гісторыя сацыялогіі адбылася 25 кастрычніка 2023 г. у савеце па абароне дысертацый Д 02.01.03 пры . Навуковы кіраўнік – Аляксандр Данілаў, доктар сацыялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Педагогіка" прысвоена Акапян Наталлі, кандыдату педагагічных навук, дацэнту кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі.