Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 09 Лістапад 2023 14:33

Купалавец прыняў удзел у выязным пасяджэнні Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі

IMG d48d0ade9aec72bd197f70ef3a90aaf6 V2 лістапада ў ВДУ імя П.М. Машэрава стаў пляцоўкай для правядзення выязнога пасяджэння Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках пасяджэння адбыўся семінар аб падрыхтоўцы і правядзенні 13-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

Таксама адбылася двухбаковая сустрэча з Моладзевай радай УП «Віцебскаблгаз». У час дыялога ўдалося абмяняцца станоўчым вопытам работы і падзяліцца планамі на будучыню. Завяршылася сустрэча азнаямленчай экскурсіяй па вытворчых аб'ектах УП «Віцебскаблгаз». Купалаўскі ўніверсітэт на мерапрыемствах у Віцебску прадставіў член Савета маладых вучоных універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта Аляксандр Хаванскі.