Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Лістапад 2023 16:38

У Купалаўскім універсітэце ўручылі дыпломы даследчыкаў

IMG 1107 331 кастрычніка 2023 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў даследчыка выпускнікам аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па выніках работы дзяржаўных атэстацыйных камісій 16 аспірантаў і 2 суіскальнікі былі атэставаны з прысуджэннем навуковай кваліфікацыі «Даследчык».

З прывітальным словам да прысутных звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка і пажадала навуковых дасягненняў. Ад імя навуковых кіраўнікоў маладых даследчыкаў павіншаваў загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Віктар Таранцей.

У адрас кіраўніцтва ўніверсітэта і навуковых кіраўнікоў з падзячнымі словамі выступіла аспірантка Вольга Чэх.

11 выпускнікоў аспірантуры будуць працаваць у структурных падраздзяленнях ГрДУ імя Янкі Купалы, астатнія 7 – ва ўніверсітэтах горада Гродна і ўстановах Гродзенскай вобласці.