Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Чэрвень 2023 08:58

Купалаўцы прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты"

photo 2023 06 12 09 23 56Загадчык кафедры экалогіі Галіна Юхневіч, загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Васіль Бурдзь і старшы выкладчык кафедры батанікі Іна Жэбрак 6-9 чэрвеня прынялі ўдзел ва II з'ездзе Беларускага грамадскага аб'яднання мікрабіёлагаў і XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты", у Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі.

На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі навукова-даследчых устаноў, міністэрстваў, біятэхналагічных кампаній, выкладчыкі і студэнты профільных універсітэтаў Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана. У дакладах разглядаліся тэарэтычныя аспекты фізіялогіі, біяхіміі і генетыкі мікраарганізмаў, практычнае прымяненне мікробных тэхналогій у медыцыне, прамысловасці, сельскай гаспадарцы.

У рамках работы секцыі "Прыродаахоўныя біятэхналогіі" загадчыца кафедры экалогіі Галіна Юхневіч выступіла з дакладам "Прасторавая дынаміка структуры шматкоў актыўнага глею ў прамысловых аэратэнках". Загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Васіль Бурдзь прадставіў вынікі даследаванняў па тэме "Мікрабацыдныя ўласцівасці кіслотнага фарбавальніка Gris Isonyl і прадуктаў яго азаналізу". Старэйшы выкладчык кафедры батанікі Іна Жэбрак ахарактарызавала "Мікарызныя асацыяцыі Lledum palustre у балотных хвойніках".