Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 10 Сакавік 2016 08:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца IV навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас»

На базе фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 сакавіка 2016 года пройдзе IV навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас».

У рамках канферэнцыі плануецца праца наступных секцый:

- «Фізіка ў прыродзе і ў тэхніцы»;

- «Камп'ютарнае і тэхнічнае мадэляванне».

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 5 сакавіка 2016 года выслаць на электронную пошту umk_ftf@grsu.by заяўку і матэрыялы дакладу, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.

Падрабязнасці правядзення канферэнцыы гл. у дадатку.

 

Кантакты

Адрас: 230009, г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33, аўд. 114

Тэл.: 8 (0152) 48-35-91

E-mail: umk_ftf@grsu.by