Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Кастрычнік 2015 13:30

Цэнтр калектыўнага карыстання

nauka8ЦКК уключае ў сябе навуковае абсталяванне і сродкі вымярэнняў, якія знаходзяцца на балансе структурных падраздзяленняў ГрДУ.

Мэты дзейнасці ЦКК:

  • Забеспячэнне доступу да навуковага абсталявання на аснове прынцыпаў калектыўнага карыстання.
  • Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання ўнікальнага абсталявання.
  • Забеспячэнне адзінства і дакладнасці вымярэнняў пры правядзенні навуковых даследаванняў.
  • Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы навуковых даследаванняў.
  • Аказанне паслуг (вымярэнняў, даследаванняў і выпрабаванняў) на існуючым абсталяванні ўнутраным і знешнім карыстальнікам.
  • Паслугамі ЦКК могуць карыстацца факультэты і навуковыя падраздзяленні ГрДУ, а таксама знешнія прадпрыемствы і арганізацыі ўсіх форм уласнасці (на дагаварной аснове).

    Паслугі ЦКК аказваюцца бясплатна пры выкананні даследаванняў для навуковых калектываў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў ГрДУ. Пры выкананні даследаванняў у рамках камерцыйных праектаў, выканаўцы праекта забяспечваюць аплату расходаў на выкарыстанне расходных матэрыялаў і паліўна-энергетычных рэсурсаў.

    Заяўкі на аказанне паслуг падаюцца ў пісьмовым відзе на імя прарэктара па навуковай рабоце і інавацыях або намесніка прарэктара па навуковай рабоце і інавацыях па НДЧ – начальніка НДЧ па зацверджанай форме і разглядваюцца ў тэрмін не больш за 1 працоўны дзень пры адсутнасці неабходнасці пагаднення са спецыялістамі і не больш за 3 працоўныя дні пры неабходнасці такога ўзгаднення.

    Кіраўніцтва дзейнасцю ЦКК ажыццяўляе прарэктар па навуковай працы. Арганізацыйна-метадычнае і метралагічнае суправаджэнне работ, што выконваюцца ЦКК, забяспечвае вядучый інжынер па метралогіі ўніверсітэта.

    Прадстаўленне паслуг знешнім карыстальнікам

    • Правядзенне работ у ЦКК знешнімі арганізацыямі ажыццяўляецца на аснове заключанага дагавора, тэхнічнага задання да дагавора і пратакола пагаднення дагаварнога кошту.
    • Кошт работ па дагавору з знешнімі арганізацыямі вызначаецца на аснове зацверджаных расцэнае за гадзіну работы адзінкі абсталявання, расходных матэрыялаў, а таксама кошту працы аператара – даследчыка.
    • Парадак раслікаў па праведзенных работах па заказе знешніх арганізацый і тэрмін выканання работ вызначаецца ў дагаворы са знешняй арганізацыяй.