Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Лістапад 2016 11:33

VIII Міжнародная завочная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне падрыхтоўкі кадраў у ВНУ: напрамкі і тэхналогіі» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

На ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-16 лістапада 2016 года пройдзе VIII Міжнародная завочная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне падрыхтоўкі кадраў у ВНУ: напрамкі і тэхналогіі».

Праца канферэнцыі будзе арганізавана па наступных напрамках:

-  «Сучасныя тэхналогіі прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах»;

-  «Актуальныя праблемы фізічнага выхавання студэнтаў (курсантаў), прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў па фізічнай культуры»;

-  «Асаблівасці падрыхтоўкі студэнтаў на ваенных факультэтах (кафедрах) грамадзянскіх устаноў адукацыі»;

-  «Актуальныя аспекты патрыятычнага выхавання, ідэалагічнай і выхаваўчай работы»;

-  «Падрыхтоўка ваенных кадраў: гісторыя і сучаснасць».

Працоўныя мовы: руская і беларуская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне электроннага зборніка навуковых матэрыялаў і яго размяшчэнне на сайце http://conf.grsu.by/mil2016.

 

Кантакты

Адрас: 230006, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, Фолюш 15/219 (ваенны факультэт, кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых)

Тэл.: 8 (0152) 53-08-05 (начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Андрэй Казіміравіч Лушнеўскі)

E-mail: a.k.lushnevski@grsu.by, kaf_fizvoen@grsu.by

Web: http://mil.grsu.by