Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Жнівень 2016 10:00

Міжнародныя вучэбна-трэніровачныя зборы серыі Moscow ACM ICPC Workshops пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з МІСіС і МФТІ праводзіць з 15 па 24 жніўня 2016 года адукацыйны трэнінг «Міжнародныя вучэбна-трэніровачныя зборы па рашэнні задач чэмпіянатаў па праграмаванні» пад патранатам «Moscow ACM ICPC Workshops».

Заняткі будуць праводзіцца ў двух дывізіёнах: А і Б. У кожным дывізіёне будзе арганізавана і 4 тэматычныя дні 4 дні камандных кантэстаў.

Праграма збораў уключае, акрамя іншых, наступныя тэмы:

- тэорыя лікаў;

- пераўтварэнне Фур'е;

- персістэнтнае дрэва адрэзкаў;

- камбінаторыка і дынамічнае праграмаванне.

Заняткі праводзяць трэнеры каманд МІСіС, МФТІ і ГрДУ.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць форму рэгістрацыі:

https://docs.google.com/forms/d/1b-n3-mIF6ncRB_fH-eDFr2xLPqYoemLNNfbuQDa80aU/viewform

Арганізацыйны ўнёсак для ўдзелу ў трэнінгу складае 660BYN на аднаго ўдзельніка.

Арганізацыйны ўнёсак уключае, у тым ліку, аплату харчавання, пражывання і культурную праграму на выхадны дзень.

Па пытанні заключэння дагавораў звяртацца:

Цэхан Вольга Барысаўна tsekhan@grsu.by

Дадатковая інфармацыя:

Сцёпін Юрый Генрыхавіч ju-stepin@ya.ru