Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Май 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у XI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы экалогіі - 2016»

Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 5-7 кастрычніка 2016 года праводзіць XI міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы экалогіі - 2016».

Навуковая сустрэча накіравана на абмеркаванне кардынальных напрамкаў развіцця сучаснай экалогіі.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і спецыялісты, якія працуюць у розных галінах экалогіі.

Праца сустрэчы будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:

- рациональное использование и охрана растительного мира;

- рацыянальнае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету;

- экалагічная біяхімія, фізіялогія і медыцына;

- рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў і ачыстка сцёкавых вод;

- рацыянальнае выкарыстанне глебавых рэсурсаў і рэсурсаў атмасферы;

- утылізацыя і перапрацоўка цвёрдых адходаў;

- экалагічная адукацыя і асвета ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская, руская, польская і англійская.

Для ўдзелу неабходна да 31 мая 2016 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму на сайце канферэнцыі і прымацаваць электронны варыянт навуковага артыкула.

З умовамі і правіламі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, пер. Даватара 3/1, каб. 129а (факультэт біялогіі і экалогіі)

Тэл.: 8 (0152) 48-50-01

E-mail: ape2016@grsu.by

Web: http://fbe.grsu.by

Кантактная асоба: Вольга Міхайлаўна Трацьякова (+375 (29) 284-17-83)