Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Сакавік 2016 09:00

XVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праватворчасць і правапрымяненне як фактар эфектыўнага развіцця сучасных эканамічных сістэм» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

На базе юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 17-18 сакавіка 2016 года пройдзе XVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праватворчасць і правапрымяненне як фактар эфектыўнага развіцця сучасных эканамічных сістэм».

Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках шасці секцый:

- «Тэорыя і практыка праватворчасці і правапрымянення ва ўмовах інавацыйнага развіцця грамадства»;

- «Канстытуцыйныя асновы праватворчасці і правапрымяняльнай дзейнасці»;

- «Праватворчасць і правапрымяненне ў сферы працоўных, сацыяльных і экалагічных адносін у кантэксце рэгіяналізацыі і глабалізацыі сусветнай эканомікі»;

- «Праблемы грамадзянска-прававога рэгулявання інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі»;

- «Актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона. Развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэння ва ўмовах глабалізацыі сусветнай эканомікі і сістэме забеспячэння бяспекі дзяржавы»;

- «Эфектыўнасць міжнароднага супрацоўніцтва для прававога рэгулявання эканамічнай дзейнасці».

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская і англійская.

Праграма

17 сакавіка 2016 года
10.00 – 11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі (вул. Ажэшкі, 22, фае, 2 паверх).
11.00 – 11.15 Адкрыццё канферэнцыі (аўд. 218, адукацыйны медыякомплекс).
11.15 – 12.15 Пленарнае пасяджэнне (аўд. 218, адукацыйны медыякомплекс).
12.15 – 12.30 Кофе-паўза.
12.30 – 13.30 Пленарнае пасяджэнне (аўд. 218, адукацыйны медиакомплекс).
15.00 – 17.00 Работа секцый (зав. Даватара, 3/1)
18 сакавіка 2016 года
10.00 – 11.30 Падвядзенне вынікаў працы канферэнцыі (зав. Даватара, 3/1, аўд. 202).
12.00 Экскурсія па горадзе.