Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Сакавік 2016 11:00

Другі этап навукова-практычнага семінара «Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў у кантэксце павышэння практыкаарыентаванасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка ў купалаўскай ВНУ 17-18 сакавіка 2016 года пройдзе другі этап навукова-практычнага семінара «Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў у кантэксце павышэння практыкаарыентаванасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі».

Праграма мерапрыемства

Час Мерапрыемства
17 сакавіка 2016 года (пятніца)
11.00 Адкрыццё сустрэчы. Знаёмства ўдзельнікаў семінара.
11.30 Прэзентацыя дзейнасці студэнцкіх навуковых супольнасцяў (ГрДУ імя Янкі Купалы). Даклады аб выніках навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў факультэта псіхалогіі.
12.30 Прэзентацыя дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі пры факультэце дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка «Усвядомленае бацькоўства як умова псіхалагічнага здароўя сям'і». Даклады аб выніках навукова-даследчай дзейнасці.
14.00 Абед.
15.00-16.20 Псіхалагічная майстэрня «Псіхалагічны тэатр як метад развіцця псіхалагічнай культуры суб'ектаў адукацыйнага працэсу». Праводзяць студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка.
18.00 Культурная праграма.
18 сакавіка 2016 года (субота)
11.00-13.00 Круглы стол «Актуальныя праблемы валанцёрскага руху студэнтаў». Прэзентацыя валанцёрскай дзейнасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.
13.00 Падвядзенне вынікаў сустрэчы. Абмен ўражаннямі.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, БЛК, 21 (факультэт псіхалогіі)

Тэл.: +375 (29) 789-20-67 (намеснік дэкана факультэта псіхалогіі па навуковай рабоце Ганна Віктараўна Ракіцкая), 8 (0152) 43-45-41 (метадыст факультэта па навуковай рабоце Таццяна Андрэеўна Цюфанава)

            Web: http://psf.grsu.by