Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 18 Сакавік 2016 08:30

Тэхналагічны ўніверсітэт запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у працы штогадовай Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Science, Youth and Culture»

Кафедра замежных моў факультэта кіравання і сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Тэхналагічнага ўніверсітэта запрашае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у працы штогадовай Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Science, Youth and Culture», якая адбудзецца 24 сакавіка 2016 года.

Канферэнцыя пройдзе ў рамках наступных напрамкаў:

- актуальныя праблемы сучаснасці;

- глабальныя праблемы цывілізацыі;

- роля замежнай мовы ў жыцці і прафесіі;

- інавацыйнае развіццё тэхнічных, прыродазнаўчых навук.

Рабочыя мовы канферэнцыі: англійская, нямецкая, французская і руская.

Форма ўдзелу: вочная, завочная, дыстанцыйная.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 18 сакавіка 2016 года на электронную пошту unilingvo2015@mail.ru.

Падрабязнасці правядзення канферэнцыі гл. у дадатку.

 

Кантакты

Адрас: 141070 Маскоўская вобласць, г. Каралёў, вул. Гагарына, д. 42

Тэл.: +7 (495) 516-99-46 (доб. 1405)

E-mail: u.kogteva@ut-mo.ru (Ульяна Андрэеўна Когцева), chernyak@ut-mo.ru (Таццяна Віктараўна Чарняк)

Web: http://vk.com/science_and_youth