Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Красавік 2024 16:56

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Іслама Карымава

IMG 7550У лютым гэтага года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падпісаў дамову аб міжнародным супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя Іслама Карымава. Сёння, 8 красавіка, адбылася анлайн-сустрэча, падчас якой бакі больш прадметна абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва.

Прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Лявонцій Паўлаў звярнуў увагу замежных калег на навучальны працэс, арганізаваны ў Купалаўскім універсітэце. У рамках гэтага блока адбылося абмеркаванне перспектыўных напрамкаў міжвузаўскага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галіне праектавання і рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы "Менеджмент".

Навуковы патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта прэзентавала прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун. Яна абазначыла канкрэтныя напрамкі ў гэтай галіне, якія цікавыя для супрацоўніцтва. Гэта рэалізацыя сумесных навуковых праектаў і мерапрыемстваў, падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, а таксама стажыроўка прафесарска-выкладчыцкага саставу і магістрантаў.