У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 500 студэнтаў і школьнікаў. Юнакі і дзяўчаты спаборнічалі ў 71 кампетэнцыі. У іх ліку як працоўныя прафесіі, так і вельмі запатрабаваныя - інавацыйныя.
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь чацвёрты раз прымалі ўдзел у дзвюх конкурсных кампетэнцыях.
У кампетэнцыі "Графічны дызайн" нашу краіну прадстаўляла эксперт выкладчык Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Пракопчык-Бяляўская і студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы, выпускніца Гуманітарнага каледжа Дар'я Пералайка.
Каманда з Беларусі - ганаровыя госці спаборніцтваў Хабараўскага краю і ўдзельнічалі па-за конкурсным залікам. Дзяўчатам былі ўрачыста ўручаны дыпломы ўдзельнікаў.
Удзел у такіх мерапрыемствах садзейнічае павышэнню прафесійнага ўзроўню спецыялістаў, абмену вопытам і ведамі, а таксама ўмацаванню міжнародных сувязей. Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта не толькі годна выступілі на чэмпіянаце, але і ўнеслі свой уклад у развіццё сучаснага графічнага дызайну. Дзякуючы такім падзеям купалаўцы могуць не толькі праявіць свае таленты, але і даведацца пра апошнія тэндэнцыі ў галіне.