Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 16 Люты 2024 14:13

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі высокія вынікі на V Міжнароднай алімпіядзе па адукацыйнай праграме "Турызм"

photo 5368386946369442859 y5 лютага былі падведзены вынікі V Міжнароднай дыстанцыйнай алімпіяды па адукацыйнай праграме "Турызм". Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы дастойна прадставілі свой універсітэт.

Арганізатарам алімпіяды стаў Інстытут даследаванняў лічбавай эканомікі Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка Я.А. Букетава (горад Караганда, Рэспубліка Казахстан). У конкурсе прынялі ўдзел 9 каманд з Казахстана і краін СНД.

Для ўдзелу ў конкурсе камандам неабходна было распрацаваць арыгінальны турыстычны маршрут для І тура, а таксама зняць відэаролік па актуальных напрамках развіцця турыстычнай індустрыі ў рамках ІІ тура. Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы дастойна выступілі на алімпіядзе. Студэнткі 3 курса Анастасія Пілец і Маргарыта Станчык атрымалі дыплом 3 ступені. Праца студэнтак 2 курса Беаты Корсак, Валерыі Скарынай і Ксеніі Анісенка была ўдастоена асаблівай намінацыі за крэатыўнае мысленне.

Віншуем пераможцаў з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!

 

photo 5368386946369442858 y