У прывітальным слове спікер адзначыў, што хоць тэма выбараў – цэнтральная, ён гатовы адказаць на любыя пытанні. Увага да моладзі ў нашай дзяржаве пільная, на ўсіх узроўнях яе жыццём цікавяцца, вядома, чым яна жыве. Але тым не менш, важна падзяліцца досведам, выдатным поглядам на тую ці іншую сітуацыю, а таксама не будзе лішнім нагадаць аб неабходнасці жыць па сумленні і традыцыям.
– Падобныя сустрэчы ўжо даўно шчыльна ўвайшлі ў практыку, і кіраўнікі ўсіх узроўняў заўсёды гатовы сустрэцца з моладдзю. Сёння ў Гродна я прыехаў па працоўных справах, але не мог не сустрэцца са студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта. Мы абмеркавалі сапраўды шырокі спектр тэм. Гэта і Год якасці, і падзеі ў краіне і свеце, і геапалітыка, – расказаў Ігар Луцкі.
Студэнтам было цікава меркаванне Ігара Луцкага аб выбарах у іншых краінах і як іх вынік паўплывае на сітуацыю ў свеце. Рабяты цікавіліся таксама працай Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Ішла размова аб аб'ектыўнасці сацыялагічных апытанняў, эфектыўнасці інфармацыйнай работы для павышэння палітычнай і пісьменнасці і культуры. Натуральна, шэраг пытанняў быў прысвечаны перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі.
Дарэчы, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праводзіцца шырокая інфармацыйная работа, прысвечаная маючаму адбыцца Адзінаму дню галасавання. Асаблівая ўвага – упершыню галасуючым студэнтам, а іх амаль 3000 чалавек. На гэты момант у сценах універсітэта праведзена больш за 30 дыялогавых, пляцовак у межах якіх моладзі тлумачаць, чаму так важна прыйсці на выбары і аддаць свой голас.
Акрамя таго, арганізаваны розныя конкурсы і чэленджы, прысвечаныя выбарам, якія праводзяцца ў розных фарматах, ад ролікаў у TikTok да конкурсу плакатаў.