Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Люты 2024 15:57

У Купалаўскім універсітэце ўдзельнікам навуковага семінара стаў вучоны з Расіі

image 2024 02 02 13 47 49Кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі правяла навукова-метадычны семінар "Перспектывы развіцця сумеснай праектнай дзейнасці: да пытання ролі Урала ў мадэрнізацыі прамысловасці Заходняй Беларусі ў другой палове ХХ стагоддзя".

Запрошаным госцем выступіў прафесар кафедры гісторыі Расіі Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына Уральскага гуманітарнага інстытута Уладзімір Запарый. Уладзімір Васільевіч падзяліўся вопытам рэалізацыі праектаў у УГІ УРФУ горада Екацярынбурга.

У ходзе работы семінара абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з роляй Урала, у прыватнасці Свярдлоўскай вобласці, у сферы аказання дапамогі ў аднаўленні прамысловасці Заходняга рэгіёну Беларусі ў пасляваенны час. Таксама Уладзімір Запарый прапанаваў магчымую тэму сумеснага міждысцыплінарнага праекта, звязанага з індустрыяльнай культурна-гістарычнай спадчынай БССР - Рэспублікі Беларусь. Прапанова была падтрымана ўдзельнікамі семінара, бо тэма адрозніваецца актуальнасцю, малой даследаванасцю, высокай практычнай значнасцю, а таксама дасць магчымасць прыцягнуць спецыялістаў з розных абласцей гуманітарных ведаў.

Прыярытэтным напрамкам у развіцці супрацоўніцтва, на думку ўдзельнікаў семінара, павінна стаць падрыхтоўка і падача сумесных праектных заявак у Расійскі навуковы фонд, у БРФФД і РФФД. Удзельнікі сышліся на думцы, што сумесная работа беларускіх і расійскіх вучоных у сферы гістарычных ведаў і сумежных навук дасць магчымасць развіваць навуковы патэнцыял дзвюх дзяржаў, будзе садзейнічаць умацаванню інтэграцыйных працэсаў у навуковай супольнасці.