У рамках сходу загадчыку кафедры батанікі ГрДУ імя Янкі Купалы Алегу Созінаву – аднаму з двух прадстаўнікоў навукі ВНУ краіны – Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец уручыў нагрудны знак «Выдатнік адукацыі». Ад Купалаўскага ўніверсітэта ў рэспубліканскай урачыстасці таксама прыняла ўдзел дацэнт кафедры агульнай фізікі Наталля Валько.
Удзельнікі высокага збору азнаёміліся з дасягненнямі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці краіны. На выставе была прадстаўлена 291 распрацоўка ад 70 устаноў і арганізацый Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, шэрага міністэрстваў, а таксама рэзідэнтаў тэхнапаркаў. Удзельнікі абмеркавалі з калегамі актуальныя пытанні навукі і практыкі, вызначылі магчымасці супрацоўніцтва. Таксама ад факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках міжнародных праектаў былі перададзены ў дар кнігі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Рэспубліканскі збор навуковай грамадскасці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стаў яркай падзеяй, якая падкрэслівае важнасць навуковай дзейнасці для развіцця краіны і сусветнай навуковай супольнасці.