Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Студзень 2024 13:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі Навагодняга Квэсту NY Quest 2024

квестТурнір прайшоў з 30 снежня да 15 студзеня. У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел 307 каманд.

Арганізатарамі квэста выступілі студэнты і супрацоўнікі кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Купалаўскага ўніверсітэта.

У гэтым годзе распрацоўшчыкі зацікавілі не толькі беларускіх удзельнікаў, але і міжнародных. Так, на турнір зарэгістраваліся 468 удзельнікаў з 54 краін, усяго сфармавалася 307 актыўных каманд.

Спонсарамі турніру выступілі партнёры Купалаўскага ўніверсітэта ў IT-індустрыі – кампаніі «Азаці» і «ІнтэксСофт».

Па выніках турніру прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: I месца заняла каманда «Enigmatic» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, горад Мінск; ІІ месца заняла каманда «Слава КПСС» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; III месца дасталася камандзе «RHT», Расійская Федэрацыя.

Азнаёміцца з падрабязным вынікам Навагодняга Квэсту NY Quest 2024 можна на сайте.