Фармат дыялогавых пляцовак ужо даўно паспеў зарэкамендаваць сябе. Як паказвае практыка, іх удзельнікі ахвотна ўступаюць у дыскусію, задаюць пытанні, падчас абмеркаванняў нараджаюцца канкрэтныя прапановы, спрэчныя моманты знаходзяць кампраміс.
Як адзначыў Алег Раманаў, выбары - вельмі адказная падзея, асабліва для тых, хто галасуе ўпершыню. Важна, каб моладзь разумела, каго яна выбірае, каму аддае свой голас.
- Для таго, каб зрабіць свядомы выбар, неабходна падрабязна вывучыць праграму кандыдата, паглядзець яго прафесійны бэкграўнд. І ў дадзеным выпадку трэба галасаваць не сэрцам, а розумам. Але перш чым прыступіць да працэдуры галасавання, малады чалавек у прынцыпе павінен разумець, як уладкавана дзяржаўная ўлада, якая яе структура.
Акрамя таго, Алег Раманаў падкрэсліў важнасць палітычнай асветы і дасведчанасці ў ключавых працэсах, якія адбываюцца як у Беларусі, так і за яе межамі. І падобныя дыскусійныя форумы толькі спрыяюць гэтаму, пра што гавораць і самі маладыя людзі. Студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Марыя Гімпель пацікавілася ў спікера, якія прынцыповыя адрозненні ў будучай электаральнай кампаніі ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
- Я галасую за будучыню маёй краіны! Таму я з вялікім задавальненнем прыйду на выбары і аддам свой голас. Я была рада пагутарыць з Алегам Аляксандравічам і атрымаць ад яго адказ на маё пытанне. Вельмі выдатна, што ў моладзі ёсць магчымасць пагутарыць з людзьмі, за плячыма якіх такі вялікі досвед.
Серыя дыялогавых пляцовак будзе працягнутая, каб кожны студэнт, які ўпершыню пойдзе на выбары, змог задаць хвалюючыя яго пытанні