Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Снежань 2023 15:12

У Купалаўскім універсітэце адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Таджыкскага міжнароднага ўніверсітэта замежных моў імя Соціма Улугзода

photo 5436327895858532738 yСустрэча адбылася ў анлайн-фармаце. Удзельнікі сабраліся, каб абмеркаваць вектары супрацоўніцтва і знайсці агульныя падыходы. Бакі зацікаўлены ў навуковых распрацоўках і стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі.

Купалаўцы прэзентавалі адукацыйны і навуковы патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта, расказалі аб асноўных напрамках работы і аб стратэгіі апераджальнага развіцця. Таджыкскія калегі ў сваю чаргу расказалі аб тым, чым жыве іх універсітэт і якія магчымасці яны могуць даць студэнтам.

Дарэчы, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўзаемадзейнічае з 9 ВНУ Рэспублікі Таджыкістан у рамках дагавораў аб супрацоўніцтве.