Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Лістапад 2023 10:44

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі міжнароднага форуму «Масты сяброўства»

photo 5388560601032283848 yЗ 16 па 19 лістапада адукацыйная пляцоўка аб'яднала 600 удзельнікаў – прадстаўнікоў ВНУ і школ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Форум «Масты сяброўства» прайшоў на пляцоўцы Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У мерапрыемстве ў складзе беларускай дэлегацыі ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ягор Бухгароўскі і студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ксенія Качан.

Адукацыйны трэк форума ўключаў у сябе лекцыі, праектныя семінары, інтэрактывы і трэнінгавыя сесіі, якія правялі эксперты федэральнага ўзроўню, прадстаўнікі Расмаладзі, Россупрацоўніцтва, Фонду Гарчакова.

У рамках форуму адбылося абмеркаванне перспектыў дыялогу моладзі Саюзнай дзяржавы. Удзельнікамі былі распрацаваны сумесныя праекты, накіраваныя на ўмацаванне дружалюбных міжнародных сувязей.

Ключавой падзеяй экспертнага трэка форуму стала падпісанне пагаднення кансорцыума «РАЗАМ».

Кансорцыум створаны на базе Пскоўскага дзяржаўнага універсітэта ў сакавіку гэтага года ў рамках стратэгічнага праекта ПскоўДУ «Расійска-Беларускі універсітэцкі саюз «РАЗАМ» праграмы акадэмічнага лідэрства «Прыярытэт-2030» нацпраекта «Навука і універсітэты» Мінадукнавукі Расіі.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі ведамстваў, якія курыруюць маладзёжную палітыку на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, прарэктары вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін, у тым ліку прарэктар па выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Васіль Сянько.